Тозік узначаліў федэрацыю плавання
- 24.08.2012, 12:20
Прызначэнне адбылося па просьбе плыўчыхі Аляксандры Герасімені.
На прыёме ўдзельнікаў Алімпіяды ў Лукашэнкі, які прайшоў учора, двухразовая сярэбраная прызёрка Гульняў-2012 Аляксандра Герасіменя папрасіла Лукашэнку прызначыць для плавання новага кіраўніка, такога, як Уладзімір Канаплёў у гандболе. Сюжэт паказалі ў вячэрніх навінах ОНТ, перадае «Наша Ніва».
«За мной нікога няма, - адзначыла плыўчыха. - Няма чалавека, які б выбудаваў структуру віду спорту, клапаціўся пра спартсменаў, рэзерв».
Як паведамляе ОНТ, праз некалькі хвілін пасля гэтага Лукашэнка прызначыў новым кіраўніком Федэрацыі плавання віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка.