МЗС «не ў курсе»
- 24.08.2012, 16:59
Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных параіў удакладніць афіцыйную пазіцыю кыргызскага боку.
Нагадаем, улады Кыргызстана выклікалі ў Бішкек свайго амбасадара з Беларусі для правядзення кансультацый у сувязі з сітуацыяй з братам экс-кіраўніка рэспублікі Жаныбекам Бакіевым, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
Амбасадар у Менску Эрык Асаналіеў адкліканы «з-за адсутнасці рэакцыі беларускага боку на вербальную ноту МЗС Кыргызстана адносна знаходжання ў гэтай краіне брата былога прэзідэнта Жаныбека (Жаныша) Бакіева», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС Кыргызстана.
«МЗС Беларусі не атрымліваў ніякай афіцыйнай інфармацыі па гэтым пытанні ад кыргызскага боку», - сказаў Андрэй Савіных.
Таксама Савіных параіў удакладніць афіцыйную пазіцыю кыргызскага боку і пераправерыць інфармацыю, якая распаўсюджваецца, паведамляе «Радыё Свабода».
У амбасадзе Кыргызстана ў Менску сказалі, што амбасадар знаходзіцца ў камандзіроўцы. Сітуацыю там не каментуюць.