Азаранка восьмы тыдзень запар узначальвае рэйтынг ВТА
- 27.08.2012, 10:21
Максім Мірны - 17-ы тыдзень запар парны рэйтынг АТП.
У апублікаваным 27 жніўня рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі беларуска Вікторыя Азаранка па-ранейшаму знаходзіцца на першым месцы. У яе 9.025 ачкоў. На другой пазіцыі полька Агнешка Радваньска (8.115), на трэцяй - расеянка Марыя Шарапава (7.695), піша БелаПАН.
Азаранка ўзначальвае рэйтынг ВТА восьмы тыдзень запар (з 9 ліпеня), а ўсяго на яе рахунку 27 тыдняў на першым радку.
Максім Мірны і канадзец Дэніэл Нестар 17-ы тыдзень запар (з 7 траўня) дзеляць першае месца ў парным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Іх адрыў ад амерыканскіх братоў-двайнят Боба і Майка Браянаў, якія займаюць трэцюю пазіцыю, як і раней, перавышае тысячу ачкоў (9.340 супраць 8.030). У цэлым за кар'еру Мірны больш за год - 56 тыдняў - узначальваў парны рэйтынг.