На саміт Руху недалучэння паедзе Макей
- 27.08.2012, 16:05
Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем прыме ўдзел у саміце Руху недалучэння 30-31 жніўня ў Тэгеране.
Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У рамках саміту Уладзімір Макей выступіць на пленарным пасяджэнні і правядзе сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу дэлегацый.
Нагадаем, раней паведамлялася, што кіраўнік Ірана Махмуд Ахмадзінеджад запрасіў асабіста Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у XVI канферэнцыі Руху недалучэння, ці паедзе беларускі кіраўнік у Тэгеран, пакуль невядома.
Рух недалучэння налічвае 118 дзяржаў, сярод якіх такія краіны, як КНДР, Судан, Сірыя, Венесуэла. Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая з'яўляецца ўдзельнікам арганізацыі.