BE RU EN

У цэнтры Менска трамвай сышоў з рэек (Фота)

  • 28.08.2012, 11:24

Трамвай сышоў з рэек у выніку ДТЗ на вуліцы Чырвонай, 14, вечарам 27 жніўня ў Менску.

Як паведамляе TUT.BY, трамвай рухаўся па вуліцы Чырвонай у напрамку праспекта Незалежнасці, і, верагодна, сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. З-за ДТЗ утварылася пробка з дзясятка трамваяў.

У трамвайным дэпо пракаментавалі сітуацыю:

- Такое здараецца. Стрэлка пераключылася пад трамваем падчас яго праходжання, і колы трамвая сышлі з рэек. Трамвай адразу спыніўся, для пасажыраў ніякай небяспекі не было. Пасля гэтага трамвай быў аператыўна пастаўлены спецыяльнай тэхнікай на шляхі і рух быў адноўлены.

Па словах відавочцаў, сапраўды, калі трамвай праязджаў праз стрэлку, яна пераключылася. У выніку пярэднія колы паехалі ў Серабранку, заднія на Камсамольскае возера.

Апошнія навіны