Аліеў прыляцеў у Менск
- 28.08.2012, 12:12
28 жніўня ў Менск з афіцыйным двухдзённым візітам прыбыў кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў.
Сёння ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкай, пройдуць таксама беларуска-азербайджанскія перамовы ў пашыраным складзе.
«Бакі абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. На парадку дня таксама пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у рамках шматбаковых інтэграцыйных аб'яднанняў», - паведаміла напярэдадні прэс-служба беларускага кіраўніка.
Па выніках перамоў плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.