У Глыбокім разбурылі стогадовы млын Радзівілаў (Фота, відэа)
- 28.08.2012, 16:03
У Глыбокім 27 жніўня разбурылі будынак млына, які стаяў на беразе Кагальнага возера з боку Менскай вуліцы.
Млын быў часткай маёнтка, які належаў князям Радзівілам, а ў першай палове XIX стагоддзя перайшоў да Вітгенштэйнаў, паведамляе сайт Westki.info.
У лістападзе 2010 года быў разбураны будынак «чырвонай школы», якая некалі была гаспадарчай пабудовай у сядзібе.
Цяпер улады сцерлі апошні след радзівілаўскага двара.
Разбурэнне адбылося ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца 2 верасня.
На відэа відаць, як цяжкая тэхніка знішчае стогадовыя сцены.