Школьныя падручнікі падаражэюць на 30%
- 29.08.2012, 9:47
У новым навучальным годзе ў Беларусі на трэць вырасце плата за карыстанне школьнымі падручнікамі.
Па словах намесніка міністра адукацыі Васіля Будкевіча, мінімальная плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў 2012/2013 навучальным годзе складзе 14 тысяч 480 рублёў (для пятага класа), максімальная - 52 тысячы 790 рублёў (для дзевятага), перадае БелаПАН.
Як паведаміў намеснік міністра, да 1 верасня выдадзена 142 найменні падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. На гэтыя мэты ў бюджэце прадугледжана каля 70 млрд рублёў.
Па словах Будкевіча, да гэтага часу актуальнае пытанне аб павышэнні якасці вучэбнай літаратуры. Маніторынг якасці падручнікаў арганізаваны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі.