ЗША заклікалі Расею не падтрымліваць «сталінскі рэжым» у Беларусі
- 29.08.2012, 10:02
У праграме Рэспубліканскай партыі ЗША ўтрымліваецца заклік да Расеі адмовіцца ад падтрымкі дыктатараў.
Рэспубліканцы на з'ездзе ў Фларыдзе зацвердзілі праграму партыі на бліжэйшыя чатыры гады. Яе праект быў падрыхтаваны ў другой палове жніўня камітэтам пад старшынствам губернатара Віргініі Роберта Макдонела, паведамляе РІА «Новости».
Найбольш абмяркоўвальнымі яе пунктамі сталі канстытуцыйная забарона абортаў, павелічэнне ўзроставай планкі для карыстання праграмай сацыяльнага страхавання Medicare і ўстаноўка максімальных сум, што выплочваюцца дзяржавай за асоб, якія падападаюць пад дзянне гэтай страхоўкі, а таксама ўвядзенне працяглых турэмных тэрмінаў для «небяспечных іншаземцаў, якiя не падлягаюць дэпартацыі».
Акрамя таго, платформа рэспубліканцаў у яе цяперашнім выглядзе адстойвае вельмі жорсткую лінію ў дачыненні да сэкс-меншасцяў: шлюб паміж мужчынам і жанчынай дэкларуецца як адзіны даказалы сваю эфектыўнасць спосаб выхавання дзяцей і перадачы з пакалення ў пакаленне культурных каштоўнасцей.
Пытанні знешняй палітыкі гуляюць у платформе меншую ролю і менш абмяркоўваюцца на з'ездах, паколькі менш хвалююць амерыканскіх выбаршчыкаў і СМІ, чым выключна ўнутраныя пытанні. Тым не менш, у праграме ёсць некаторыя пункты, якія датычацца Расеі. Так, у прыватнасці, у ёй гаворыцца: «Ідэя, што Амерыка павінна раздаваць грошы, павінна адмерці. Упэўненасць у тым, што Амерыка можа ваяваць бясконца, вар'яцкая. Мы павінны пакласці канец усім неаб'яўленым войнам і вярнуць вайскоўцаў дадому. Калі мы працягнем ісці па ранейшаму шляху, мы скончым банкрутамі, як Расея».
Рэспубліканцы таксама пацвердзілі, што ставяцца да Расеі як да суперніка. Раней Ромні назваў РФ галоўным геапалітычным ворагам ЗША, цяпер жа гэтая пазіцыя была ўскосна замацавана ў праграме, аднак без фармулёўкі «галоўны геапалітычны вораг».
Рэспубліканская партыя заклікала ў праграме ўлады Расеі перагледзець палітыку падаўлення апазіцыйных партый, прэсы і інстытутаў грамадзянскай супольнасці.
«Мы заклікаем лідэраў іх (РФ) урада перагледзець шлях, якім яны ідуць: прыгнечанне апазіцыйных партый, прэсы, інстытутаў грамадзянскай супольнасці, несправакаванага ўварвання на тэрыторыю Грузіі, сувязяў з тыранамі на Блізкім Усходзе, знявагі суседзяў і падтрымкі апошняга сталінісцкага рэжыму ў Беларусі. Расейскі народ заслужыў лепшага, і мы спадзяемся на яго паўнавартасны ўдзел у сучаснай дэмакратыі», - гаворыцца ў тэксце праграмы партыі.
Пры гэтым рэспубліканцы адносяць РФ да праціўнікаў ЗША і згадваюць Расею ў ліку іншых традыцыйных супернікаў Злучаных Штатаў, разам з КНДР, Іранам і Кітаем.
«Дзеючая адміністрацыя адказная за паслабленне краіны, якая змагаецца з такімі пагрозамі, як распаўсюд і тэрарызм, ва ўмовах спроб Паўночнай Карэі і Ірана атрымаць ядзерную зброю. Гегемонія Кітая ў Азіі, актыўнасць Расеі, пагрозы кібершпіянажу і тэрарызму таксама вельмі небяспечны», - гаворыцца ў праграме.
«Заключыўшы пагадненне СНВ-3..., адкінуўшы планы стварэння баз СРА ў Польшчы і Чэхіі, знізіўшы плануемую для размяшчэння на Алясцы колькасць перахопнікаў, скараціўшы бюджэт, адміністрацыя істотна падарвала магчымасці амерыканскай супрацьракетнай абароны... Прэзідэнт Барак Абама заявіў пра намер быць «больш гнуткім» у адносінах з Расеяй пасля выбараў... Прэзідэнт-рэспубліканец, наадварот, будзе сумленным і адкрытым з амерыканцамі адносна яго палітыкі і планаў», - адзначаецца ў дакуменце.
Пры гэтым рэспубліканцы заяўляюць, што Расея заслужыла нармалізацыі гандлёвых адносін з ЗША, аднак гэта не павінна быць зроблена без прыняцця візавых санкцый у дачыненні да расейскіх чыноўнікаў, якія парушалі правы чалавека.
«Мы падтрымліваем прыняцце закона аб «спісе Магніцкага» у якасці ўмовы для нармалізацыі гандлёвых адносін з Расеяй», - гаворыцца ў праграме.
Разам з тым, партыя адзначае, што ў ЗША і РФ ёсць агульныя інтарэсы - барацьба з тэрарызмам, распаўсюджваннем ядзернай зброі і развіццё гандлю.