BE RU EN

Абаненты life :) з раніцы не маглі здзяйсняць званкі

  • 29.08.2012, 11:09

Абаненты аператара адчувалі цяжкасці са здзяйсненнем выклікаў і адпраўкай SMS.

Гэта пацвярджаюць шматлікія сведчанні twitter-акаўнта Onliner.by, а таксама супрацоўнікі рэдакцыі. З нумароў life :) немагчыма было злучыцца ні з нумарамі турэцкага аператара, ні з абанентамі іншых сетак Беларусі, у тым ліку стацыянарнай.

Праблема насіла маштабны характар: званкі не маглі здзейсніць абаненты як Менска, так і іншых гарадоў, у прыватнасці сталічнай вобласці. У той жа час, кліенты кампаніі маглі скарыстацца інтэрнэт-доступам, была таксама магчымасць здзейсніць выклік на нумар life :) з іншай сеткі.

Апошнія навіны