BE RU EN

Лукашэнка звольніў намесніка старшыні Дзяржпамежкамітэта

  • 29.08.2012, 11:36

(абноўлена) Беларускі кіраўнік звольніў намесніка старшыні Дзяржпамежкамітэта - начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння генерал-маёра Зміцера Шугая.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе дыктатара.

Зміцер Шугай вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту, з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення, адзначылі ў прэс-службе.

Лукашэнка таксама прыняў рашэнне аб прызначэнні на гэтую пасаду палкоўніка Ігара Печаня.

Лукашэнка таксама вызваліў Андрэя Грынкевіча ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Беларусі ў Каралеўстве Швецыя і Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Беларусі ў Каралеўстве Данія і Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта N378 ад 23 жніўня, тэкст якога размешчаны на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Апошнія навіны