BE RU EN

Прадажных суддзяў - у турму (Фота)

  • 29.08.2012, 17:50

У Менску актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю ў падтрымку палітвязьня Зміцера Дашкевіча.

Уздоўж праезнай часткі па вуліцы Клары Цэткін, недалёка ад Опернага тэатра, сёння быў вывешаны пяціметровы плакат з лозунгам «У турму прадажных суддзяў! Свабоду Дашкевічу!»

Нагадаем, што 28 жніўня над лідэрам «Маладога Фронту» Зміцерам Дашкевічам адбыўся чарговы суд, які прысудзіў маладога чалавека да яшчэ аднаго году калоніі нібыта за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі».

Апошнія навіны