BE RU EN

Учора ў Менску было затрымана 10 дэсантнікаў

  • 3.08.2012, 10:24

У Менску напярэдадні за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў было затрымана 10 дэсантнікаў.

Пра гэта паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

Па дадзеных ГУУС, у мерапрыемствах, прысвечаных «Дню дэсантніка» на тэрыторыі г. Менска прынялі ўдзел каля 500 чалавек.

«У цэлым урачыстасці праходзілі ў рамках дазволенага, аднак за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў было затрымана 10 дэсантнікаў: шасцёра - за дробнае хуліганства (ст.17.1), чацвёра - за распіццё спіртных напояў і знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе (ст.17.3 КаАП)», - прыводзяцца ў паведамленні словы намесніка начальніка ГУУС Менгарвыканкама - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандра Іоскіна.

Апошнія навіны