BE RU EN

Амерыканцы и англічане праляцяць над Беларуссю

  • 6.08.2012, 10:15

Прадстаўнікі ЗША і Велікабрытаніі праляцяць над тэрыторыямі Расеі і Беларусі на самалёце СААБ OS-100 у адпаведнасці з міжнароднай дамовай па адкрытым небе.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу-АВН» у Мінабароны РФ.

«У перыяд з 6 па 10 жніўня ў рамках рэалізацыі міжнароднага дагавора па адкрытым небе група спецыялістаў Велікабрытаніі і ЗША на самалёце СААБ OS-100 выканае сумесны назіральны палёт над тэрыторыямі дзяржаў-удзельніц дамовы Расеі і Рэспублікі Беларусь», - сказаў прадстаўнік кіравання прэс-службы і інфармацыі Мінабароны РФ.

Паводле яго слоў, падчас палёту па ўзгодненым маршруце расейскія спецыялісты будуць ажыццяўляць на борце самалёта кантроль за выкарыстаннем апаратуры і сістэм назірання ў адпаведнасці з дамоўнымі абавязаннямі.

СААБ ОS-100 і ўсталяваныя на ім тэхнічныя сродкі назірання прайшлі неабходны міжнародны агляд, у тым ліку пры ўдзеле інспектараў Расеі.

Апошнія навіны