Крэдытаванне будаўніцтва жылля абвалілася на 61,5%
- 6.08.2012, 10:41
У Беларусі на будаўніцтва жылля ў I паўгоддзі 2012 года выдадзена толькі 3,8 трлн. рублёў, што на 61,5% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Крэдытныя рэсурсы ў жыллёвае будаўніцтва, прадастаўленыя па льготных працэнтных стаўках, склалі 3,5 трлн. рублёў, знізіўшыся на 61,3%, піша АФН.
У крэдытах на будаўніцтва жылля на долю льготных прыходзілася 90,9% супраць 90,5% год таму.
Па выніках студзеня-чэрвеня ўведзены ў эксплуатацыю каля 2,5 млн. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што на 6% менш у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2011 г.
Для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ўвод жылля ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 г. скараціўся на 16,1 працэнта.