BE RU EN

Імпарт легкавушак знізіўся ў 7 разоў

  • 6.08.2012, 11:46

Беларусь у I паўгоддзі 2012 года знізіла аб'ём імпарту легкавых аўтамабіляў у 7,1 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 36,2 тыс. штук.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК) рэспублікі са спасылкай на папярэднія дадзеныя мытнай статыстыкі.

Па дадзеных ДМК, у вартасным выражэнні імпарт гэтых тавараў склаў $407,1 млн, што ў 5,3 раза менш у параўнанні з I паўгоддзем 2011 года.

Пры гэтым на долю фізічных асоб прыйшлося амаль 70% імпартаваных у краіну аўтамабіляў. У прыватнасці, грамадзянамі было ўвезена 24,9 тыс. аўтамабіляў на суму $205,5 млн. І ў вартасным, і фізічным выражэнні імпарт знізіўся ў 10 разоў.

Апошнія навіны