У Віцебску ўраган перакульваў гандлёвыя палаткі і валіў дрэвы (Фота)
- 6.08.2012, 12:04
У мінулыя выходныя падчас навальніцы на Віцебск абрынуўся лівень з градам і ўраганны вецер.
У выніку ў горадзе было павалена некалькі дрэў і перакуліліся гандлёвыя палаткі, піша БелаПАН.
Максімальная хуткасць ветру пры парывах дасягала 20 м/с. Увесь дзень вільготнасць перавышала 90%, а максімальная тэмпература дасягнула +29,5 градуса Цэльсія.
У нядаўна ўладкаваным парку Пераможцаў некалькі дрэў вывернула з коранем, у іншых адламаліся вяршыні або буйныя галіны. На плошчы Перамогі ветрам перакуліла гандлёвую палатку і тэнты каля летняга кафэ.
Ліквідацыя пашкоджанняў, нанесеных абласному цэнтру стыхіяй, праводзіцца сумесна з МНС.