BE RU EN

Дыктатар вырашыў асвойваць космас з кітайцамі

  • 6.08.2012, 12:29

Беларусь гатова прапанаваць Кітаю свае паслугі ў галіне касмічнай прамысловасці.

Пра гэта заявіў у панядзелак у Менску Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з генеральным дырэктарам Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхнікі Ма Сінжуем, піша «Інтэрфакс».

«Мы гатовыя скарыстацца вопытам Кітая, дасягненнямі Кітая ў гэтай сферы і прапанаваць свае паслугі КНР у касмічнай вобласці», - сказаў А.Лукашэнка.

«Мы супрацоўнічаем у гэтай сферы ўжо не першы год і не адзін год з КНР і дамагліся пэўных поспехаў», - адзначыў ён. «Але гэта толькі пачатак - у нас яшчэ больш перспектыў», - перакананы беларускі кіраўнік.

«Мы гэтай сферы надаём вялікае значэнне не толькі таму, што ў нас добрая школа і ёсць дастатковая колькасць спецыялістаў у гэтай галіне, але яшчэ і таму, што мы не мыслім сваю нацыянальную бяспеку без развіцця касмічных тэхналогій», - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны