Пошта павялічыла кошты на 20-60%
- 6.08.2012, 12:58
Мінэканомікі Беларусі пастановай ад 27 ліпеня 2012 г. № 63 павялічыла тарыфы на паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання.
У прыватнасці на 20% павышаны абанементная плата за стацыянарны тэлефон, а таксама тарыфы на адну хвіліну размовы, як для юрыдычных, так і фізічных асоб, піша АФН.
Абанементная плата ў месяц за стацыянарны тэлефон для фізічных асоб складзе Br5520, кошт адной хвіліны размовы - Br18.
Акрамя таго, на 60% павышаюцца тарыфы на паслугі паштовай сувязі. Тарыф на перасылку паштовых картак, простых лістоў і бандэроляў устаноўлены ў памеры Br800 для фізічных і юрыдычных асоб.
Дакумент, зарэгістраваны 3 жніўня ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, уступае ў сілу праз 5 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.