Беларусі не ўдалося апратэставаць паражэнне Сяргея Карнеева
- 6.08.2012, 12:59
Міжнародная асацыяцыя аматарскага бокса (AIBA) адхіліла пратэст беларускай дэлегацыі на рашэнне суддзяў.
Нагадаем, у чвэрцьфінальным баі алімпійскага турніру па боксе ў катэгорыі да 91 кг паміж беларусам Сяргеем Карнеевым і баксёрам з Азербайджана Тэймурам Мамадавым прысудзілі перамогу «па дадатковых паказчыках» азербайджанцу.
У пратэсце беларускі бок паказваў, што ў тым баі, нягледзячы на відавочную перавагу беларускага спартсмена ў двух з трох раўндаў, перамога «па дадатковых паказчыках» была прысуджана прадстаўніку Азербайджана, паведамляе БелТА.
Беларускі бок падкрэсліваў, што «адназначнай перавага сярэбранага прызёра чэмпіянату свету была толькі ў першым раўндзе», які Мамадаў, які з першых хвілін дазволіў Карнееву дзейнічаць першым нумарам, выйграў з лікам 9:5. Другі раўнд рэферы аднагалосна аддалі Карнееву, які скараціў адставанне да 2 ачкоў.
Усё павінен быў вырашыць заключны раунд, які завяршыўся з роўным лікам - 19:19, аднак рэферы паднялі руку Тэймура Мамадава. «З рынга азербайджанец пайшоў пад незадаволены роў трыбун, з якіх перавага беларуса, які застаўся без медалі, таксама выглядала відавочнай», - канстатуюць у Беларускай федэрацыі аматарскага бокса.