BE RU EN

Адвакат Цімашэнка: Януковіч «абагнаў» Лукашэнку за адзін год

  • 7.08.2012, 11:18

Украіна з Януковічам «дакацілася» да сітуацыі міжнароднай ізаляцыі за адзін год, тады як Беларусь пры Лукашэнке дайшла да гэтага за 7-10 гадоў.

Аб гэтым заявіў абаронца ўкраінскага экс-прэм'ера Юліі Цімашэнка Сяргей Уласенка.

«Ніхто год таму не чакаў такіх жорсткіх заяў, ніхто не чакаў, што 15 прэзідэнтаў не захочуць сядзець з Януковічам побач», - заявіў Сяргей Уласенка ў эфіры тэлеканала ТВi.

Таксама абаронца экс-прэм'ера дадаў, што ўкраінцы не ўсвядамляюць пагрозу цяперашняга рэжыму для сябе.

«Не ўсе яшчэ зразумелі, што тое, што адбываецца з Юліяй Цімашэнка і Юрыем Луцэнкам, з'яўляюцца падзеямі аднаго ўзроўню з тымі падзеямі, якія адбываюцца са звычайным чалавекам. Калі ёсць такія міліцыянты, якія прыходзяць да вас у кіёск, патрабуюць ад вас хабару і выганяюць - гэта тое ж, што тварыў Кірэеў з Цімашэнка», - кажа Уласенка.

Апошнія навіны