BE RU EN

Адам Мальдзіс святкуе 80-годдзе

  • 7.08.2012, 12:17

7 жніўня святкуе 80-годдзе доктар філалогіі, прафесар, стваральнік і шматгадовы дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны Адам Мальдзіс.

Адам Мальдзіс нарадзіўся ў Астравецкім раёне, скончыў аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН БССР. Працаваў непрацяглы час у журналістыке, а потым на працягу амаль паўстагоддзя - у акадэмічным Інстытуце літаратуры, перадае «Радыё Свабода».

Адам Мальдзіс даследуе гісторыю беларускай культуры XVII-XVIII стагоддзяў, беларуска-польскі, беларуска-літоўскі і беларуска-расейскі літаратурны ўзаемаўплыў, прысутнасць беларускай культуры ў свеце, праблемы беларускай дыяспары.

Мальдзіс адкрыў і ўвёў у навуковы ўжытак шмат імёнаў і твораў беларускага вытанчанага пісьменства і іншых помнікаў культурнай спадчыны, у тым ліку зборнік песень першай паловы XVII стагоддзя, так званы «Полацкі сшытак».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, мае літоўскія і польскія ўзнагароды.

Аўтар больш двух дзесяткаў манаграфій, літаратуразнаўчых і культуралагічных эсэ, біяграфічнага нарыса «Жыццё і ушэсце Уладзіміра Караткевіча», ініцыятар стварэння і рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі».

Апошнія навіны