BE RU EN

Магілёўскі гурт зняў кліп супраць смяротнага пакарання (Відэа)

  • 7.08.2012, 12:59

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прадставіў музычны відэакліп супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Яго стварылі маладыя дзяўчыны з магілёўскага рэп-гурта «Прадмова» Роня Роніч і Каця Красавік пры ўдзеле Уладзіміра Някляева, Адама Глобуса, Любові Кавалёвай і праваабаронцаў.

Гісторыя з'яўлення гэтага відэа-кліпа і простая, і незвычайная. У мінулым годзе на адной з летніх школ па правах чалавека сустрэліся маладыя спявачкі і выпускнік рэжысёрскага факультэта Акадэміі мастацтваў. Трэба сказаць, што на тэму смяротнага пакарання ў школе адбылася не адна гарачая дыскусія, і моладзь вырашыла ўнесці свой уклад у справу хутчэйшага вырашэння гэтай балючай для Беларусі праблемы. І зрабілі - сваімі сродкамі: напісалі словы і музыку, сцэнар, а ў пачатку жніўня адбыліся здымкі самога відэакліпа, піша ПЦ «Вясна».

Падтрымку сваім аўтарытэтам у стварэнні кліпа аказалі вядомыя ў Беларусі людзі - паэт і пісьменнік Уладзімір Някляеў, паэт і мастак Адам Глобус, прыняла прапанову ўдзельнічаць у здымках і маці расстралянага нядаўна Уладзіслава Кавалёва - Любоў Кавалёва.

Апошнія навіны