BE RU EN

Зміцер Плотніцкі выйшаў у алімпійскі фінал у трайным скачку

  • 7.08.2012, 13:55

Кваліфікацыя ў трайным скачку у мужчын прайшла раніцай 7 жніўня ў алімпійскай лёгкаатлетычнай праграме.

Беларус Зміцер Плотніцкі ў трэцяй спробе скокнуў на 16 м 62 см і кваліфікаваўся ў фінал з 12-га месца, пішуць naviny.by.

Найбольш далёкім скачком сярод тых спартсменаў, якія прайшлі ў фінал адзначыўся амерыканец Крысціян Тэйлар - 17 м 21 см.

Фінал у трайным скачку ў мужчын пройдзе ўвечары 9 жніўня.

Фотa Reuters

Апошнія навіны