БТ не будзе трансляваць матч БАТЭ - «Дэбрэцэн»
- 7.08.2012, 15:09
БАТЭ сёння гуляе з венгерскім «Дэбрэцэнам» за выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Матч пройдзе ў Венгрыі на стадыёне «Шоштоі ут» у горадзе Нірэдзьхазе. Гульня пачнецца ў 21.30 па менскім часе, паведамляе сайт БАТЭ.
Гэта будзе зваротны паядынак 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.
Нагадаем, што 1 жніўня на сваім полі БАТЭ згуляў з венгерскай камандай унічыю - 1:1. Пераможца пары выйдзе ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Каманда, якая прайграла будзе далей гуляць у плэй-оф-кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Адзначым, што сённяшні матч беларускія тэлеканалы не пакажуць.
Тэкставую анлайн-трансляцыю сустрэчы плануе правесці афіцыйны сайт ФК БАТЭ.