BE RU EN

Freedom House: 10 выклікаў наступнаму прэзідэнту ЗША

  • 7.08.2012, 15:35

Правы чалавека павінны заставацца адным з прыярытэтаў амерыканскай знешняй палітыкі.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Freedom House, апублікаваным на сайце арганізацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Наступнай адміністрацыі - будзе гэта адміністрацыя Абамы або адміністрацыя Ромні - трэба заняцца шэрагам міжнародных пытанняў. Мы лічым, што правы чалавека заслугоўваюць асаблівай увагі. Іх вылучэнне з'яўляецца як выразам універсальных каштоўнасцей, якія амерыканцы падзяляюць з людзьмі на ўсім свеце, так і інтэгральнай часткай клопату пра амерыканскія інтарэсы за мяжой. Ацэнка знешняй палітыкі наступнай адміністрацыі будзе залежаць у значнай ступені ад яе здольнасці эфектыўна абараняць і вылучаць правы чалавека», - гаворыцца ў дакладзе.

У сувязі з гэтым Freedom House рэкамендуе наступнай адміністрацыі ЗША:

- Вызначыць прыярытэты амерыканскага лідэрства ў пытаннях універсальнасці праў чалавека;

- Дзейнічаць у напрамку прадухілення генацыду і масавых забойстваў і прыцягнення вінаватых у іх да адказнасці;

- Працягваць палітыку абароны людзей ад тэрарызму, паважаючы пры гэтым правы чалавека як дома, так і за мяжой;

- Процідзейнічаць каардынаванаму наступу на грамадзянскую супольнасць, у тым ліку забойствам, крымінальным пераследам і пераследам праваабаронцаў;

- Актыўна ўздзейнічаць на магчымасці і выклікі, звязаныя з прасоўваннем дэмакратыі і праў чалавека пасля паўстанняў у арабскіх краінах;

- Прадухіляць парушэнні праў чалавека міжнароднымі карпарацыямі;

- Падтрымліваць прыцягненне да адказнасці вінаватых у сэксуальным гвалце і гвалце на гендэрнай глебе;

- Перагледзець адносіны і саюзы Злучаных Штатаў з урадамі, якія парушаюць правы чалавека;

- Падтрымліваць міжнародны пераслед і прыцягненне да адказнасці парушальнікаў праў чалавека, якія знаходзяцца ў ЗША;

- Падтрымліваць палітыку, накіраваную на павагу праў бежанцаў, мігрантаў і эмігрантаў.

Апошнія навіны