У Гомелі загарэўся фанерна-запалкавы камбінат
- 7.08.2012, 16:28
Выратавальнікі ліквідуюць пажар на Гомельскім фанерна-запалкавым камбінаце.
Паведамленне аб узгаранні паступіла ў абедзенны час, паведамілі БелТА ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
Да месца выкліку былі накіраваныя пажарныя разлікі і спецыялізаваная тэхніка. Паводле папярэдняй інфармацыі, загарэлася дранка, якая складавалася на тэрыторыі прадпрыемства. Плошча пашкоджання агнём дасягнула 200 кв.м. Пацярпелых няма.
У цяперашні час пажар лакалізаваны. Працягваюцца работы па яго ліквідацыі. Пагрозы ўзгарання вытворчых будынкаў і збудаванняў няма.
Пасля завяршэння работ будзе пачата праверка абставінаў і прычын здарэння.