Моцны вецер перакуліў кафэ ў Менску (Фотафакт)
- 7.08.2012, 16:44
Сёння днём побач са станцыяй метро «Фрунзенская» вецер перакуліў летняе кафэ.
Пра гэта TUT.BY паведаміла чытачка. Дзяўчына вярталася з крамы, калі ўбачыла разарванае кафэ, якое яшчэ некалькі хвілін таму цвёрда стаяла на зямлі.
- Побач з ім мітусіліся афіцыянты, - кажа яна. - Усё гэта вецер, ён быў настолькі моцным, што я ледзь дайшла ад метро да крамы.