BE RU EN

Ладуцька: Студэнты будуць плаціць за праезд па поўнай

  • 9.08.2012, 12:37

З 1 верасня студэнты працягнуць аплочваць поўны кошт праезду ў грамадскім транспарце.

Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Датэлефанавацца да старшыні Менгарвыканкама змаглі амаль паўсотні менчукоў. Аднак жадаючых атрымаць адказы на пытанні было значна больш. За два гадзіны працы спецыялісты гарадскога выканаўчага камітэта зафіксавалі каля 9 тыс. спроб дазвону, паведамляе «Менск-Навіны».

Многія з зададзеных пытанняў датычыліся жыллёвага будаўніцтва: кошту жылля, тэрмінаў увядзення ў эксплуатацыю аб'ектаў, унутрыквартальных інжынерных камунікацый. Шматдзетныя сем'і цікавіліся магчымасцю дадатковага крэдытавання. Таксама паступіла некалькі тэлефанаванняў з прапановамі па паляпшэнню інфраструктуры горада і сацыяльных пераўтварэнняў.

Апошнія навіны