BE RU EN

Міністр абароны Літвы стаіць на сваім

  • 9.08.2012, 13:00

Кіраўнік Мінабароны Літвы Раса Юкнявічэне адмаўляе факт парушэння лёгкаматорным шведскім самалётам літоўскай паветранай прасторы.

Аб гэтым міністр заявіла ў эфіры радыёстанцыі «Жиню радияс».

«Ніякіх парушэнняў нашай паветранай прасторы не было», - запэўніла міністр.

Паводле яе слоў, над Літвой пастаянна знаходзяцца малыя паветраныя судны. «Так было і ў той дзень, але ніякіх парушэнняў не зафіксавана», - заявіла Юкнявічэне.

Кіраўнік Мінабароны падкрэсліла, што калі да іх паступяць звароты з просьбай аб расследаванні інцыдэнту, адпаведныя інстанцыі Літвы «разгледзяць такую магчымасць у рамках дзеючых законаў». Пры гэтым Юкнявічэне адзначыла, што пакуль ніякіх афіцыйных запытаў ад Менска ў Вільню не паступала.

Раней міністр абароны заявіла тое ж самае ў эксклюзіўным інтэрв'ю charter97.org.

Заява Юкнявічэне супярэчыць больш ранняй заяве прадстаўнікоў літоўскіх улад адносна інцыдэнту. Так, 5 ліпеня прадстаўнік па друку камандуючага Узброенымі сіламі Літвы Скомантас Павіленіс паведаміў журналістам, што «у паветранай прасторы Літвы ў сераду, 4 ліпеня, было зафіксавана парушэнне правіл перамяшчэння паветраных судоў».

Напярэдадні Менск звярнуўся да Вільні і Стакгольма з просьбай аказаць дапамогу ў расследаванні крымінальнай справы аб парушэнні 4 ліпеня беларускай дзяржмяжы. Па дадзеных беларускага боку, лёгкаматорны самалёт з двума грамадзянамі Швецыі на борце ўварваўся ў беларускую паветраную прастору з боку Літвы і скінуў на парашутах некалькі сотняў плюшавых медзведзянятаў з дэмакратычным лозунгамі.

Апошнія навіны