BE RU EN

Вікторыя Азаранка прайграла фінал US Open

  • 10.09.2012, 8:09

Першая ракетка свету саступіла амерыканцы Серэне Уільямс - 2:6, 6:2, 5:7.

Агульны лік асабістых сустрэч стаў 10:1 на карысць Уільямс, паведамляе БелаПАН.

«Гэты момант вельмі цяжкі для мяне, - заявіла Вікторыя Азаранка пасля фіналу. - Серэна Уільямс паказала чэмпіёнскую гульню, але я спадзяюся, што ўсё роўна буду тут чэмпіёнкай. Сёння я вельмі старалася».

«Не магу ў гэта паверыць, - сказала Уільямс. - Я настолькі шакаваная, што ўдалося выйграць. Гэта быў хвалюючы фінал».

За прафесійную кар'еру Азаранка 23 разы выступала ў фіналах турніраў СТА, 12 з якіх яна выйграла. У фінал US Open яна выйшла ўпершыню.

Апошнія навіны