BE RU EN

Пасля «выбараў» чакаюць дэвальвацыю

  • 10.09.2012, 10:27

На валютным рынку нарастае напружанасць, звязаная з набліжэннем «парламенцкіх выбараў».

Навучаныя горкім вопытам, жыхары Беларусі разумеюць, што пасля «выбараў» у кіраўніцтва краіны знікне важны стымул захоўваць стабільнасць на валютным рынку і рыхтуюцца да непрыемнасцяў, піша profi-forex.by.

Дадзеных аб аб'ёмах продажу валюты за верасень яшчэ няма, але, мяркуючы па абменных пунктах Менска, людзі зараз больш актыўна купляюць валюту. Да таго ж, Нацбанк у жніўні некалькі не своечасова аслабіў курс беларускага рубля ў адносінах да даляра (на 1,6%), што выклікала дадатковыя падазрэнні ў насельніцтва.

Негатыўнае ўздзеянне на стан рынку можа аказаць і паведамленне аб зніжэнні золатавалютных рэзерваў Беларусі ў жніўні.

Як паведаміў Нацбанк 7 верасня, золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 89,0 млн. USD да 8 158,5 млн. USD.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 103,6 млн. да 8 775,8 млн. USD. Такое значнае зніжэнне дадзенага параметру Нацбанк патлумачыў завяршэннем здзелкі СВОП з Народным банкам Кітая, у рамках якой у Нацбанку захоўваліся сродкі ў юанях.

Як паведаміў Нацбанк, на ўзровень золатавалютных рэзерваў аказала ўплыў пагашэнне ў поўным аб'ёме знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацбанка і ўрада РБ.

Пры гэтым Нацбанк адзначыў, што падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні спрыяў рост коштаў на каштоўныя металы на міжнародных рынках, не згадаўшы пра скупку валюты на ўнутраным рынку. З гэтага можна меркаваць, што попыт на замежную валюту на а ўнутраным рынку ў жніўні апынуўся вышэй прапановы.

На гэта паказвае і некаторае зніжэнне залішняй рублёвай ліквіднасці ў банкаўскай сістэме, якое назіраецца ў апошні час (магчыма рублі былі выдаткаваныя на куплю валюты).

Так, 5 верасня Нацбанк правёў аўкцыён па размяшчэнні ўласных аблігацый 855-га выпуску. Было размешчана аблігацый тэрмінам на 7 дзён пад 19,05% гадавых на 846,7 млрд. BYR.

На папярэднім аўкцыёне 29 жніўня было размешчана аналагічных аблігацый на 1364,1 млрд. BYR, а на аўкцыёне 22 жніўня на 1778,5 млрд. BYR. Гэта значыць аб'ём «лішніх» рублёў у банкаў відавочна зніжаецца.

Апошнія навіны