Аршанскія сяляне пагражаюць байкатаваць «выбары» (Фота)
- 10.09.2012, 11:43
Жыхары вёскі Стаўры напісалі адкрыты ліст Лукашэнке.
Яны заявілі, што збіраюцца байкатаваць «выбары», бо «страцілі давер да ўлады», перадае прэс-служба аргкамітэта БХД.
У сваім лісце сяляне пералічваюць праблемы, з якімі сутыкаецца іх вёска. На месцы ліквідаванай фермы і каля прылеглай тэрыторыі не вядзецца сельскагаспадарчая апрацоўка зямлі. За пяць гадоў зарасла пустазеллем. У вёсцы, дзе жыве 41 пенсіянер, няма пад'язных дарог да дамоў. Чатыры гады Бабінічскі сельсавет і Аршанскі райвыканкам не спілоўваюць аварыйныя дрэвы.