BE RU EN

Петрышэнка - у амбасаду, Міхневіч - у МЗС

  • 10.09.2012, 12:07

Лукашэнка прызначыў новага амбасадара ў РФ і першага намесніка кіраўніка МЗС.

Лукашэнка прызначыў былога намесніка кіраўніка МЗС Ігара Петрышэнку амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі, перадае БелТА.

Кіраўнік таксама даў згоду на прызначэнне першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Міхневіча, вызваліўшы яго ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Апошнія навіны