BE RU EN

Растваральнікі скончыліся. Лукашэнка патрабуе прадаваць больш калію

  • 10.09.2012, 16:26

Кампенсаваць паступленне валюты ў бюджэт будуць за кошт калійных угнаенняў.

Задача нарасціць іх экспарт пастаўлена перад гендырэктарам Беларускай калійнай кампаніі.

«Мы дамаўляліся пры вашым прызначэнні, што я буду досыць шмат часу надаваць працы калійнай кампаніі, вытворчасці калійных угнаенняў, а таксама арыентацыі на вытворчасць змешаных угнаенняў - на месцы, пры вытворчасці калійных угнаенняў, можа быць, на базе калійнага камбіната - паглядзім, дзе гэта лепш, і на рэалізацыю праз нашу кампанію і фосфарных, і азотных, і калійных угнаенняў», - сказаў Аляксандр Лукашэнка генеральнаму дырэктару Беларускай калійнай кампаніі Валерыю Іванову.

«Я гляджу, быццам бы, нягледзячы на цяжкі пачатак гэтага года, па грошах мы дзесьці ўсяго на 5% адстаем ад мінулага года гэтага перыяду, але ў нас наперадзе яшчэ нямала месяцаў, і я думаю, тут мы можам падцягнуць нашы магчымасці. Па рэалізацыі ў фізічным выражэнні мы таксама трохі адстаем. Але трэба наганяць, любымі лёсамі, мінулы год» - падкрэсліў ён, перадае БелТА.

Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, як на будучы год размеркаваны квоты па рэалізацыі, экспарту калійных угнаенняў паміж беларускім і расейскім заснавальнікамі БКК. «Бо расейцы самі настойвалі на незалежным аўдыце па вытворчасці калійных угнаенняў, і ў залежнасці ад гэтага, мы дамовіліся, будзе рэалізацыя калія. Як цяпер вырашаецца гэтае пытанне? Паводле маёй інфармацыі, расейцы вельмі туга ідуць на тое, каб павялічыць экспарт, а гэта законна будзе, беларускай часткі калійных угнаенняў. Мне гэта наогул незразумела, хацелася б, каб вы мне гэта патлумачылі», - адзначыў ён.

Лукашэнка запатрабаваў далажыць таксама аб іншых пытаннях працы і функцыянавання Беларускай калійнай кампаніі.

Лукашэнка лічыць, што БКК неабходна ўдасканальваць сваю працу. «Я вам прама скажу, што я, вядома ж, у сілу сваіх магчымасцяў кантралюю сітуацыю, якая складваецца вакол кампаніі, і бачу, што некаторыя пытанні калі і не вырашаны, то перасталі быць актуальнымі: няма ніякіх канфліктаў, нават спрэчных нейкіх пытанняў . Але тым не менш ўдасканальваць працу, а можа быць, і структуру працы кампаніі неабходна», - сказаў Лукашэнка.

Валерый Іваноў далажыў аб выніках працы БКК за 8 месяцаў 2012 года. Ён таксама канстатаваў, што першы квартал складаўся для Беларускай калійнай кампаніі досыць складана.

Апошнія навіны