Лукашэнка павіншаваў Кабзона з юбілеем
- 11.09.2012, 10:49
Народны артыст СССР Іосіф Кабзон адзначае 75-годдзе.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыктатара.
«Ваш жыццёвы шлях - прыклад высокай грамадзянскасці, патрыятызму і нязменнай вернасці ідэалам сапраўднага мастацтва. Дзякуючы цудоўнаму голасу, непераўзыдзенаму прафесійнаму майстэрству і пранікнёнай манеры выканання Вы сталі адным з выбітных майстроў эстрады, чые песні любімыя многімі пакаленнямі слухачоў», - адзначыў Лукашэнка.
Беларускі кіраўнік таксама падзякаваў Кабзона за ўмацаванне дружбы паміж народамі Беларусі і Расеі.