Улёткі пра палітвязняў давялі старшыню камісіі да істэрыкі
- 11.09.2012, 11:09
У акруговай камісіі Шабаноўскай выбарчай акругі № 91 адмовілі ў друку ўлётак кандыдата ў дэпутаты Вольгі Кавальковай.
Па словах даверанай асобы Кавальковай, лідэра моладзі БХД Марыны Хоміч, у старшыні камісіі была істэрыка. Ён увесь час крычаў і паводзіў сябе па-хамску, прыводзіць словы Хоміч прэс-служба БХД.
Старшыня камісіі палічыў, што ўлёткі з заклікам станавіцца назіральнікамі на «выбарах» заклікаюць людзей да бунту, а інфармацыя пра палітвязняў накіравана на падтрымку крымінальнікаў і злачынцаў.