Спікеру АГП ноччу спалілі машыну
- 11.09.2012, 12:48
Сёння ўначы невядомыя спалілі аўтамабіль "Джып Уранглер" спікера АГП Аляксея Ціханенкова.
Гэтаму папярэднічалі пагрозы і масіраваны ціск на апазіцыйнага кандыдата з боку ўлад.
Пра гэта паведаміў сайту арганізацыі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі АГП Генадзь Ананьеў.
«Па Ціханенкову ў Оршы пачалася кампанія: з'явіліся скаржнікі на працу ЖСК, якім кіруе Ціханенкоў, - паведаміў Ананьеў. - Не паспелі яшчэ ўсе скаргі дайсці да выканкама, як старшыня гарсавета (кандыдат у дэпутаты) агучыла на дэбатах, як дрэнна працуе ЖСК, якім кіруе кандыдат Ціханенкоў. А сёння ноччу Ціханенкову спалілі аўтамабіль "Джып Уранглер". Следчы сказаў, раз у апазіцыі, так гэтага і варта было чакаць.
Да гэтага яму паступалі пагрозы, што для яго ўсё гэта дрэнна скончыцца».