Акадэмік Вайтовіч: Каму патрэбныя дэкрэты Лукашэнкі?
- 11.09.2012, 16:19
Эксперт лічыць, што Лукашэнка дарма здзіўляецца вялікімі запазычанасцямі расейскіх прадпрыемстваў перад беларускімі.
Акадэмік Аляксандр Вайтовіч пракаментаваў сайту charter97.org незадаволенасць Лукашэнкі тым, што больш за ўсё беларускім арганізацыям запазычылі суб'екты гаспадарання Расеі.
«Тое, што больш за ўсё нашым арганізацыям павінна Расея - гэта зусім нядзіўны факт. Таму што больш за ўсё мы экспартуем менавіта ў Расею. А куды мы пастаўляем больш за ўсё тавару, там і больш за ўсё даўжнікоў, гэта лагічна. Калі ў нас, для прыкладу, экспарт ва Украіну ў пяць разоў менш, чым у Расею, то там, адпаведна, і даўжнікоў будзе менш», - сказаў Аляксандр Вайтовіч.
Акадэмік таксама адзначыў, што новы дэкрэт Лукашэнкі пра тое, што цяпер продаж дзяржаўнай маёмасці будзе ажыццяўляцца без фарміравання планаў прыватызацыі, практычна ні на што не паўплывае.
«Наўрад ці гэта нешта зменіць. Мы маем патрэбу ў мадэрнізацыі эканомікі, а не ў дэкрэтах, нам патрэбна цэлая праграма», - падкрэсліў Аляксандр Вайтовіч.
Нагадаем, заслухоўваючы сёння даклад урада і Нацбанка аб рабоце эканомікі ў бягучым годзе, Лукашэнка адзначыў, што асноўнымі даўжнікамі беларускіх арганізацый працягваюць заставацца суб'екты гаспадарання Расеі.
«Пры гэтым пратэрмінаваныя пазыкі расейцаў перавысілі запазычанасць беларускіх арганізацый перад імі ў 2 разы», - абурыўся дыктатар.
Таксама 10 верасня дыктатар выпусціў чарговы дэкрэт, паводле якога цяпер продаж дзяржаўнай маёмасці будзе ажыццяўляцца без фарміравання планаў прыватызацыі.