BE RU EN

Нацыянальныя сцягі - па ўсім свеце

  • 11.09.2012, 17:04

«Беларуская нацыянальная памяць» заклікае адзначыць гадавіну надання бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» статус дзяржаўнай сімволікі.

Арганізацыя нагадвае, што рашэнне аб гэтым было прынята 19 верасня 1991 года.

У гэты дзень БНП заклікае беларусаў падняць нацыянальныя сцягі і зрабіць гэта не толькі ў краіне, але і за мяжой.

«Звяртаюся да беларусаў, якія цяпер за мяжой. Большасць краін падтрымліваюць барацьбу беларускага народа за незалежнасць, таму не будзе вялікай праблемай звярнуцца да ўлад гэтых дзяржаў, гарадоў, каб там таксама былі паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі», - кажа Анатоль Міхнавец, кіраўнік арганізацыі.

Апошнія навіны