BE RU EN

Станіслаў Багданкевіч: Прапанова Лукашэнкі супярэчыць здароваму сэнсу

  • 12.09.2012, 16:31

Спаганяць больш за 100% за «камуналку» - гэта парушэнне дзеючых законаў, упэўнены эканаміст.

Былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў сайту charter97.org прапанову Аляксандра Лукашэнкі аб тым, каб багатыя беларусы аплочвалі 150% камунальных выдаткаў, а бедныя - 25-30%.

«Спаганяць больш за сто адсоткаў з каго б ні было - гэта парушэнне дзеючых законаў і здаровага сэнсу. Найбольш забяспечаныя грамадзяне сапраўды павінны плаціць 100% камунальных выдаткаў, але не больш. А астатняя частка павінна паступова падцягвацца да іх, але пры адпаведным росце заробкаў і пенсій», - лічыць Станіслаў Багданкевіч.

«Але з поўнай аплатай камунальных паслуг звязаны многія рэчы. Неабходна, каб была створана канкурэнцыя на рынку камунальных паслуг. Каб камунальнікі адчытваліся перад людзьмі. Я вось жыву ў доме, у якім па плане капітальны рамонт прызначаны на 2010-ы год, а ён да гэтага часу так і не пачаўся. Пры гэтым адлічэнні на капрамонт растуць», - адзначыў эканаміст.

«Камунальнікі павінны дэманстраваць жыхарам каштарысы, трэба ўлічваць думкі кватэранаймальнікаў і ўласнікаў жылля. Вырашаць праблему трэба ў комплексе, а не са столі нешта браць. За камунальныя паслугі ўсе павінны аплочваць 100% выдаткаў, але пры гэтым заробак мусіць быць 1000 даляраў як мінімум», - заявіў Станіслаў Багданкевіч.

Апошнія навіны