BE RU EN

У Лівіі арыштаваныя падазраваныя ў забойстве амбасадара ЗША

  • 14.09.2012, 9:12

Улады Лівіі зрабілі некалькі арыштаў у сувязі з нападам ў аўторак на амерыканскую амбасаду і забойствам амбасадара ЗША ў Лівіі Крыстафера Стывэнса.

Новы прэм'ер-міністр Лівіі Мустафа Абу Шакур сказаў, што ідзе расследаванне забойства. ЗША сумесна з лівійскімі ўладамі праводзяць расследаванне ў Бенгазі, спрабуючы высветліць, ці не быў напад на консульства спланаваны загадзя, паведамляе ВВС.

Лівійскія ўлады пацвердзілі, што арыштаваныя імі людзі падазраюцца ў падбухторванні да нападу на амерыканскае консульства ў Бенгазі. Намеснік міністра ўнутраных спраў Лівіі Ваніс Шарыф сказаў журналістам, што падазраваных затрымалі ў іх дома, у чацвер, але далейшых падрабязнасцей ён не прывёў.

Прэм'ер-міністр Шакур абвінаваціў у нападзе «бандытаў», сказаўшы, што гнеў супраць антыісламскага фільма, які з’явіўся ў інтэрнэце, не апраўдвае гвалт. «Людзі, яны ж не разумеюць, што амерыканскі ўрад не мае ніякага дачынення да гэтага фільму», - сказаў прэм'ер-міністр Лівіі.

Апошнія навіны