37 чалавек эвакуявалі ў Барысаве з-за бомбы
- 14.09.2012, 12:06
У Барысаве ўчора пры правядзенні работ на будоўлі жылога дома па вуліцы Гагарына была выяўленая 50-кілаграмовая авіяцыйная бомба ФАБ-50 з выбухоўнікам часоў ВАВ.
Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Менскага аблвыканкама, падчас размініравання з суседняга дома былі эвакуяваныя 37 жыхароў.
Аперацыю па размініраванні і знішчэнні авіябомбы праводзілі супрацоўнікі сапёрна-піратэхнічнай групы адной з частак унутраных войскаў МУС.