BE RU EN

Лукашэнка ляціць да Пуціна ў Сочы

  • 14.09.2012, 15:32

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у суботу сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкай у Сочы.

«Заўтра будзе сустрэча з Аляксандрам Рыгоравічам (Лукашэнкай)», - сказаў Пуцін у пятніцу на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Васілём Голубевым і прадстаўнікамі рэгіёну, піша «Інтэрфакс».

Ён дадаў, што абмяркуе з Лукашэнкай тэму ўтылізацыйных збораў на замежную сельгастэхніку.

«Я думаю, што, скажам, і Беларусь зацікаўлена ў тым, каб такія ж меры падтрымкі былі рэалізаваны, і яны нас падтрымаюць у рамках Адзінай эканамічнай прасторы і Мытнага саюза», - сказаў У.Пуцін.

Апошнія навіны