БПЦ прапануе ўвесці праваслаўны дзень цвярозасці
- 14.09.2012, 16:27
Беларуская праваслаўная царква заклікае ўзгадаць даўнюю традыцыю.
«Традыцыя праводзіць дзень цвярозасці 11 верасня, у дзень Адсячэння галавы Іаана Прадцечы, узыходзіць да дзейнасці таварыстваў цвярозасці ў Расеі, да рэвалюцыі свята адзначалася двойчы ў год - 11 траўня і 11 верасня», - адзначылі ў прэс-службе БПЦ.
«У Менску цэнтрам свята стаў храм у гонар іконы Божай Маці «Неўпіваемая Чара». Удзельнікі дзеючага пры ім братэрства «Цвярозасць» прынялі ўдзел у хросным ходзе і асветніцкіх размовах са школьнікамі пра шкоду п'янства», паведамілі ў экзархаце.
Гэта не першая ініцыятыва беларускіх хрысціянскіх святароў, якія змагаюцца з п'янствам насельніцтва.