BE RU EN

Бяляцкаму прапануюць прагаласаваць у Менску (Фота)

  • 14.09.2012, 17:02

На хатні адрас палітвязня прыйшло запрашэнне з участковай выбарчай камісіі.

Алесю Бяляцкаму прапануюць 23 верасня прыйсці і прагаласаваць на ўчастак № 687 па вуліцы Сурганава, 6 у сталіцы. Пра гэта ў Facebook напісала праваабаронца Таццяна Рэвяка, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў бабруйскай папраўчай калоніі №2. Ён быў арыштаваны ў жніўні 2011 года. Яго асудзілі на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці нібыта за «утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры». Маюцца на ўвазе сродкі, атрыманыя на праваабарончую дзейнасць. Вызвалення праваабаронца патрабуюць беларускія і міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўразвяза, ЗША і шэрагу іншых краін. У гэтым годзе Алеся Бяляцкага вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру.

Апошнія навіны