BE RU EN

У родным ВНУ Лукашэнкі на «выбары» заклікае КДБ

  • 17.09.2012, 11:14

Датэрміновую яўку на гістфаку Магілёўскага дзяржуніверсітэта забяспечваюць таксама ідэолагі і студэнты-зазывалы.

Гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта - той самы, які сканчаў Лукашэнка, па-свойму рыхтуецца да «парламенцкіх выбараў». Так, намеснік дэкана па ідэалогіі Ірына Козікава асабіста прапаноўвала іншагароднім студэнтам прагаласаваць датэрмінова, абяцаючы за гэта такі «пернік», як магчымасць прайсці практыку па месцы жыхарства, паведамляе прэс-служба АГП.

З тымі ж, хто ўжо паспеў праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, адрозную ад вернападданніцкай, размова была іншай - з гэтымі студэнтамі правялі «прафілактычныя гутаркі» супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.

Акрамя ідэолагаў і супрацоўнікаў спецслужбаў, яўку на датэрміновае галасаванне забяспечваюць і некаторыя студэнты - адабраныя прадстаўнікі БРСМ выступаюць у якасці «зазывал» - ходзяць па аўдыторыях і таксама агітуюць за датэрміновае галасаванне.

Апошнія навіны