BE RU EN

Кашпіроўскаму не дазволілі правесці сеансы ў Менску

  • 17.09.2012, 11:28

Вядомы псіхатэрапеўт Анатоль Кашпіроўскі планаваў наведаць беларускую сталіцу з гастролямі.

Аднак яму іх прыйшлося «перанесці». Вось якая аб'ява вісіць у Палацы культуры Менскага аўтазавода: «На падставе рашэння Менгарвыканкама ўсе сеансы А. Кашпіроўскага... адмяняюцца», перадае «Еўрарадыё».

У панядзелак была адменена і прэс-канферэнцыя Кашпіроўскага, якая павінна была адбыцца ў рэдакцыі «Комсомольской правды в Беларуси».

Апошнія навіны