BE RU EN

Уладзімір Кобец: «Выбух» можа адбыцца не сярод электарату партый, а на заводзе (Відэа)

  • 20.09.2012, 13:54

Справакаваць гэта можа нават чарговае прымушэнне ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні.

Апошнія факты датэрміновага галасавання на тэлеканале «Белсат» каментаваў прадстаўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кіраўнік штаба Андрэя Саннікава падчас прэзідэнцкіх выбараў-2010 Уладзімір Кобец.

Палітык падзяляе пазіцыю тых, хто на «парламенцкіх выбарах» выказаўся за байкот. Паколькі пасля выбараў 2010 г. змененняў ні ў заканадаўстве, ні ў краіне не адбылося, так павінны зрабіць усе палітычныя партыі і рухі, лічыць ён. Адсутнасць адзінай стратэгіі ў апазіцыі - вынік працы спецслужбаў, кажа Уладзімір Кобец.

Пры гэтым госць «Белсату» адзначыў, што па дадзеных аналітыкаў, больш паловы праціўнікаў рэжыму не падтрымліваюць палітычныя партыі. Таму ён мяркуе, што «выбух і змены могуць адбыцца зусім не ў лагеры палітычных партый, а на заводзе, калі ў чарговы раз людзей будуць прымушаць».

Апошнія навіны