Рабочых завабліваюць на канцэрт даплатай у 12 даляраў
- 20.09.2012, 16:03
Работнікаў завода халадзільнікаў таксама гоняць на канцэрт у дзень «выбараў».
«Прыйшоўшы на канцэрт, неабходна адзначыцца ў адказнага. За гэта нават абяцаюць заплаціць адну базавую велічыню», - піша чытач сайта charter97.org.
Нагадаем, 23 верасня ўлады запланавалі правядзенне дыскатэкі і канцэрта на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. На яго зазываюць студэнтаў сталічных ВНУ. Гледачам абяцаюць выступленні беларускіх выканаўцаў.